Першы этап рэпетыцыйнага тэставання навучальнага года 2020/2021 у рэжыме анлайн стартуе 23 кастрычніка, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання (РТ) 2020/2021 стартаваў у Беларусі 1 кастрычніка. У гэтым годзе яго можна прайсці як у традыцыйнай форме (вочна у пунктах тэсціравання), так і анлайн. Дыстанцыйны фармат стане даступным 23 кастрычніка на сайце РІКВ. Анлайн-тэсціраванне будзе праходзіць адначасова з вочным.
Адзначаецца, што варыянты педагагічных тэстаў па вучэбных прадметах, якія будуць прадстаўлены пры правядзенні гэтых двух відаў РТ, розныя.
Этапы іспытаў
Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца ў тры этапы:
• 1 этап — кастрычнік-снежань 2020 г.;
• 2 этап — студзень-люты 2021 г.;
• 3 этап — сакавік-красавік 2021 г.
Рэгістрацыя і пункты правядзення
Зарэгістравацца на РТ можна праз асабісты кабінет ўдзельніка тэсціравання ў адзінай сістэме рэгістрацыі. Падрабязная інфармацыя пра гэта даступная на сайце РІКВ ў раздзеле «РТ», «Памятка ўдзельніку РТ» [2]. Там жа размешчаны пералік устаноў адукацыі, на базе якіх можна прайсці выпрабаванне. Спіс пунктаў правядзення тэсціравання будзе абнаўляцца па меры заключэння дагавораў на аказанне дадзенай паслугі.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/pervyj-etap-repeticzionnogo-testirovaniya-v-onlajn-rezhime-nachnetsya-23-oktyabrya-na-sajte-rikz/
[2] https://rikc.by/pretrialtesting/567-pamjatka-uchastniku-repeticionnogo-testirovanija-on-line-rezhim.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/rikv
[4] https://zviazda.by/be/tags/repetycyynae-tesciravanne-1