Прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер сышоў на каранцін пасля таго, як тэст на коронавирус аднаго з супрацоўнікаў яго асабістай аховы паказаў станоўчы вынік. Пра гэта паведамляе БЕЛТА [1].
Паведамляецца, што інфікаваны — супрацоўнік каманды Федэральнага ведамства па крымінальных справах, які адказвае за ахову прэзідэнта, «кантактная асоба першай ступені».
Штайнмаер здаў першы тэст на каранавірус, яго вынік адмоўны, паведаміла анлайн-выданне Focus.
Сярод запланаваных на бліжэйшы час мерапрыемстваў прэзідэнта было ўручэнне 18 кастрычніка традыцыйнай Прэміі Свету нямецкіх кнігагандляроў на міжнародным Франкфурцкім кніжным кірмашы.
Усяго ў ФРГ па стане на раніцу 17 кастрычніка заразіліся 356 387 чалавек.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/prezident-germanii-ushel-na-karantin-u-ego-ohrannika-polozhitelnyj-test-na-koronavirus-411497-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/frg
[3] https://zviazda.by/be/tags/frank-valter-shtaynmaer