zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Эксперты правялі заключны этап перадпускавой праверкі энергаблока БелАЭС

  • 21.10.2020 14:55

Эксперты Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (САА АЭС), правялі заключны этап перадпускавой партнёрскай праверкі першага энергаблока Беларускай АЭС, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.


Спецыялісты САА АЭС вывучылі дзеянні змен аператыўнага персаналу на поўнамаштабным трэнажоры блочнага пульта кіравання энергаблокам у імітаваных сітуацыях з элементамі нармальнай эксплуатацыі, парушэнняў нармальнай эксплуатацыі і аварый. Акрамя таго, выканана ацэнка ўкаранення 70 рэкамендацый па паведамленнях САА АЭС аб значным вопыце эксплуатацыі (SOER).

«На падставе назіранняў, гутарак і разгляду дакументацый эксперты не выявілі нейкіх недахопаў, якія маглі б стаць перашкодай для бяспечнага пуску першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі. Перадача фінальнай справаздачы кіраўніцтву эксплуатуючай арганізацыі плануецца ў канцы 2020 года», — адзначылі ў прэс-службе.

Эксперты адзначылі высокую ступень супрацоўніцтва з боку кіраўніцтва і персаналу станцыі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце «АЭС-2006» паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі «Расатам». Энергаблокі пакалення 3+ маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная асаблівасць энергаблока — унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

Прэв’ю: БелТА
Тэгі:
  • БелАЭС [2]
  • эксперты [3]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/eksperty-pravjali-zakljuchny-etap-peradpuskavoj-praverki-energabloka-belaes-92905-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaes-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/eksperty