У Мінску затрыманы мужчына, які некалькі дзён запар здзяйсняў крадзяжы на будаўнічым аб'екце, паведамляе МУС [1].
У міліцыю звярнуліся майстры, якія працуюць на дадзеным аб'екце, і патлумачылі, што кожныя суткі з будоўлі знікаюць сілавыя кабелі.
Падчас правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікамі ўстаноўлена, што да крадзяжу датычны 29-гадовы мінчанін.
Супрацоўнікам міліцыі мужчына патлумачыў, што паколькі тэрыторыя была не агароджаная плотам, то ён спакойна пранікаў на будоўлю і выкрадаў маёмасць. Таксама затрыманы распавёў, што кабелі ён выкрадаў і здаваў у пункт прыёму каляровых металаў. Усяго сума шкоды склала каля 5000 рублёў.
Раней мінчанін не раз прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.
Прэв’ю: myalexandriya.com
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/4430
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/budoulya