У мінскім метро на станцыі «Плошча Перамогі» пасажыр зваліўся на рэйкі, паведамляе [1] Telegram-канал сталічнага метрапалітэна.
«Сёння ў 5.45 на станцыі „Плошча Перамогі“ адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Было знята напружанне з кантактнай рэйкі. Пасажыр падняўся на платформу. У 5.49 пададзена напружанне на кантактны рэек», — гаворыцца ў паведамленні.
Метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме.
Нагадаем, учора падобная сітуацыя адбылася на станцыі «Парк Чалюскінцаў».
Спасылкі
[1] https://t.me/minskoemetro/122
[2] https://zviazda.by/be/tags/minski-metrapaliten