Акцыю да Дня аўтамабіліста і дарожніка правядзе сёння ў Гомелі Дзяржаўтаінспекцыя пры падтрымцы Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі, паведамілі БЕЛТА [1] ва УДАІ УУС аблвыканкама.
Імправізаваны штаб праверкі ведаў пачне працу ў 11.00 на плошчы Леніна абласнога цэнтра. Удзельнікам акцыі прапануюць адказаць на тры пытанні па правілах дарожнага руху. За верныя адказы ўручаць прыемныя падарункі. А тым, хто дапусціць памылку, падораць кнігу па ПДР, якая дасць магчымасць удасканаліць веды.
Акцыя скіравана на прафілактыку правапарушэнняў і ДТЗ. Мэта мерапрыемства — нагадаць аўтамабілістам, наколькі важна выконваць правілы і быць заўсёды ўважлівымі, акуратнымі на дарозе.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/pdr
[3] https://zviazda.by/be/tags/dai
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomel