Правядзенне датэрміновых выбараў прэзідэнта Кыргызстана запланавана на 10 студзеня, паведамляе [1] ТАСС.
Прэс-сакратар ЦВК Кыргызстана Руслан Ізрэкаў праінфармаваў, што датэрміновыя прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 10 студзеня 2021 года.
У Кыргызстане пасля парламенцкіх выбараў, якія прайшлі 4 кастрычніка, успыхнулі масавыя пратэсты, пасля вынікі галасавання былі прызнаныя несапраўднымі. 6 кастрычніка генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў жыхароў краіны да дыялогу.
Прэв’ю: digital.report
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/9806139
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary
[3] https://zviazda.by/be/tags/kyrgyzstan