Цэнтральны банк Кітая выпусціць серыю памятных манет, прысвечаных годзе Быка, які наступіць 12 лютага 2021 года ў традыцыйнаму кітайскім календары. У серыю ўвойдуць 9 залатых і 6 сярэбраных манет, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
15 манет дадзенай серыі выраблены ў такіх формах, як круг, веер, прастакутнік і нават кветка. На адным баку кожнай манеты намаляваны дзяржаўны герб КНР, а на адваротным баку — розныя наміналы і малюнкі з кітайскімі іерогліфамі «Сіньчоў» (год Быка).
Вага залатых манет вар’іруецца ад 3 грамаў да 10 кілаграмаў, а вага срэбных манет — ад 30 грамаў да 1 кілаграма.
Як паведамляецца, Цэнтральны банк Кітая выпусціць абмежаваным накладам 18 манет з чыстага золата вагой 10 кг і наміналам 100 тысяч юаняў. Усяго будуць выпушчаны ў абарот 138.286 залатых і 300 тысяч срэбных манет круглай формы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya