Пра інцыдэнт паведамілі [1] ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.
У панядзелак раніцай у МНС паступіла паведамленне аб выбуху бытавога газу ў адной з вёсак Маладзечанскага раёна. У ходзе ліквідацыі наступстваў ратавальнікамі знойдзена цела 80-гадовага мужчыны.
Прама цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Паводле папярэдняй інфармацыі, у летняй кухні адбылася ўцечка бытавога газу, якая прывяла да выбуху. Мужчына загінуў на месцы здарэння, пабудова разбурана цалкам.
Для ўстанаўлення дакладнай прычыны здарэння і смерці прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.
Маладзечанскім РАСК па гэтым факце праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/sk
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[4] https://zviazda.by/be/tags/maladzechanski-rayon