Усе прадпрыемствы Магілёўскай вобласці працуюць у штатным і спакойным рэжыме, паведаміў [1] старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў.
«Усе прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме — людзі на месцах, тэхналагічныя працэсы ідуць без перабояў», — адзначыў Дзмітрый Мудрагелаў.
Па словах старшыні камітэта эканомікі, людзі разумеюць, што сваю работу неабходна выконваць. «На прыкладзе краін, у якіх уводзілі каранцін, мы бачым, што людзі хочуць працаваць, а вымушаныя прыпынкі вытворчасцяў прыводзяць да фінансавых страт як для вытворчасцяў, так і для сем’яў работнікаў. І нашы людзі гэта разумеюць».
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/na-vseh-predprijatijah-mogilevskoj-oblasti-ljudi-na-mestah-tehprotsessy-idut-bez-pereboev-mudrogelov-412660-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstvy
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyou