У Антарктыдзе на востраве Галіндэз больш за тысячу пінгвінаў апынуліся ў лядовай пастцы без магчымасці здабываць ежу.
Пра гэта ў Facebook паведамляе [1] ўкраінскі Нацыянальны Антарктычны навуковы цэнтр.
Як паведамляецца, ужо пяты дзень субантарктычныя пінгвіны, якія пасяліліся на востраве Галіндэз з мэтай далейшага гнездавання, застаюцца без ежы.
Па словах палярнікаў, з-за багацця лёду, які нагнаў вецер, птушкі не могуць выйсці ў адкрытае мора налавіць сабе крыля і рыбы. Зараз на востраве знаходзіцца каля 1100 пінгвінаў.
Паведамляецца таксама, што такая сітуацыя з'яўляецца даволі натуральнай, і некаторы час пінгвіны могуць пратрымацца галоднымі.
Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/300334710176413/posts/1507150339494838/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pingviny
[3] https://zviazda.by/be/tags/antarktyda