VI Міжнародны фестываль-конкурс «Творчасць без межаў» адбудзецца з 2 па 6 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Доме-прэсы распавёў намеснік дырэктара установы Дзмітрый Хаванскі, перадае [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
— Упершыню фэст пройдзе ў дзвюх формах: дзённай і дыстанцыйнай, — адзначыў Дзмітрый Хаванскі. — У ім возьмуць удзел больш за 4 тыс. таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з Расіі, Казахстана, Азербайджана, Малдовы, Італіі, Украіны і ўсіх куткоў Беларусі.
Для ўдзелу ў фестывалі-конкурсе пададзена 930 заявак. Ён пройдзе па пяці намінацыях: харэаграфія, вакал, інструментальная, мастацкая творчасць, тэатр моды.
— Прыемна, што з кожным годам цікавасць да фестывалю расце, — падкрэсліў дырэктар. — Хлопцы з усяго свету хочуць прыняць у ім удзел. Гэта сведчыць аб тым, што творчасць не мае перашкодаў і межаў.
Прэв’ю: МН
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/detskij-mezhdunarodnyj-festival-tvorchestvo-bez-granicz-projdet-v-stolicze-v-dni-osennih-kanikul/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tvorchasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/talenty