Тэрміналы абласных аэрапортаў Беларусі могуць быць перададзеныя ў канцэсію. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі «Авіяцыя Беларусі. Шляхі развіцця, тэхнічны стан і абнаўленне парку самалётаў» дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі, перадае БЕЛТА [1].
«Мы пераглядзелі канцэпцыю развіцця абласных аэрапортаў. Дапаўнялі яе паняццем „канцэсія“, — сказаў Арцём Сікорскі. — У канцэсію могуць быць перададзены толькі тэрміналы, паласы будуць знаходзіцца ў выключнай уласнасці дзяржавы, што прадугледжана заканадаўствам».
Паводле яго слоў, перадача тэрміналаў у канцэсію дасць магчымасць значна палепшыць якасць абслугоўвання пасажыраў, прыцягнуць інвестараў, а таксама новыя кампаніі, што ў сваю чаргу павысіць мабільнасць і камфорт грамадзян.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/aeraporty