Ноччу 22 лістапада ў жылым доме на вуліцы Танка адбыўся пажар. З кватэры выратавалі жанчыну, піша [1] агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на МНС.
Аб узгаранні ў адной з кватэр дома № 36 выратавальнікам стала вядома ў 03:38. У выніку пажару пацярпела гаспадыня жылля. З апёкамі цела 1–2 ступені (20% цела) і атручваннем прадуктамі гарэння яе шпіталізавалі ў УЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі». З суседніх кватэр, размешчаных вышэй, былі эвакуяваныя 10 чалавек.
Прычына пажару высвятляецца.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/iz-gorevshej-kvartiry-na-ul-tanka-spasli-zhenshhinu/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk