У Магілёўскім раёне з МАЗа выпалі бярвёны. Загінуў веласіпедыст і паранены кіроўца мотаблока, паведамілі БЕЛТА [1] ў МУС.
21 лістапада каля 13:30 у раёне вёскі Навасёлкі Магілёўскага раёна на аўтадарозе Магілёў – Быхаў– Рагачоў вадзіцель 1992 года нараджэння кіраваў аўтамабілем МАЗ з прычэпам, у якім перавозіліся бярвёны. «Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас руху на закругленні дарогі ў машыне лопнула рысора правага задняга кола. Прычэп перакуліўся, а бярвёны рассыпаліся і трапілі на кіроўцу мотаблока 1956 года нараджэння і веласіпедыста 1952 года нараджэння, якія рухаліся ў спадарожным кірунку», — распавялі ў МУС.
У выніку ДТЗ кіроўца мотаблока з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу, а веласіпедыст ад атрыманых траўмаў памёр.
На месцы здарэння працавалі інспектары ДАІ, следчыя і эксперты.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-mogilevskom-rajone-iz-maza-vypali-brevna-pogib-velosipedist-i-ranen-voditel-motobloka-416724-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz