Будзе выдадзена налета.
Завершана праца па складанні энцыклапедыі аб развіцці кітайскай матэрыяльнай цывілізацыі з найстаражытных часоў. Яе выхад плануецца ў кастрычніку 2021 года, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У 50-томным выданні распавядаецца пра развіццё кітайскай астраноміі і геаграфіі, а таксама пра веды ў галіне рыбалоўства, палявання, сельскай гаспадаркі, архітэктуры, транспарту, рамеснага мастацтва, а таксама пра народныя звычаі і этыкет, паведаміў Ван Чуньфа, дырэктар рэдакцыйнага савета выдання і куратар Нацыянальнага музея Кітая. Чакаецца, што ў энцыклапедыю будзе ўключана больш за 80 тысяч артыкулаў і звыш 20 тысяч ілюстрацый.
Прэв’ю: silkcat.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya