Беларускі саюз жанчын выступіў з заявай у падтрымку польскіх жанчын, паведамілі [1] БелТА у грамадскім аб’яднанні.
«Беларускі саюз жанчын не можа заставацца абыякавым, гледзячы на тое, што адбываецца сёння ў многіх краінах свету, тым больш у нашых бліжэйшых суседзяў. Мы падтрымліваем ініцыятывы і жаданне жанчын адстойваць свае правы, — гаворыцца ў дакуменце. — Пры гэтым мы, жанчыны Беларусі , заклікаем вырашаць якія ўзнікаюць супярэчнасці канструктыўна, мірным шляхам, не дапушчаючы праяў экстрэмізму».
«Нас звязваюць шматгадовыя сяброўскія адносіны з Лігай польскіх жанчын. Сёння ў Беларусі напрацаваны унікальны вопыт перпдабортнпго псіхалагічнага кансультавання, які дазваляе штогод тысячам жанчын прыняць рашэнне аб захаванні жыцця дзіцяці. Гатовыя ім падзяліцца і дапамагчы польскім жанчынам у стварэнні сістэмы перадабортнаго кансультавання з прыцягненнем грамадскіх арганізацый», — адзначаецца ў заяве.
Жанчыны Беларусі заўсёды выступалі за мір, сям’ю, шчасце мацярынства і гатовыя да ўмацавання і развіцця добрасуседскага партнёрства для забеспячэння стабільнасці, бяспекі і адзінства грамадства.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/bszh-vystupil-s-zajavleniem-v-podderzhku-polskih-zhenschin-416902-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-sayuz-zhanchyn
[3] https://zviazda.by/be/tags/polshcha
[4] https://zviazda.by/be/tags/abort