Пытанні арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі павінны знаходзіцца на пастаянным кантролі, заявіў падчас нарады ў профільным ведамстве міністр адукацыі Ігар Карпенка, паведамляе [1] БелТА.
«Міністэрствам адукацыі сумесна з Міністэрствам аховы здароўя і мясцовымі органамі выканаўчай улады на пастаяннай аснове праводзіцца маніторынг арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі, — сказаў Ігар Карпенка. — Аднак нядаўні выпадак, калі вучні сталічнай сярэдняй школы № 61 трапілі ў бальніцу з сімптомамі атручвання, кажа пра неабходнасць узмацнення работы, якая праводзіцца нават у адносінах да самых нязначных недахопаў у арганізацыі харчавання».
Адпаведныя ўказанні накіраваны ў органы кіравання і ўстановы сістэмы адукацыі.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/karpenko-organizatsija-pitanija-uchaschihsja-dolzhna-nahoditsja-na-postojannom-kontrole-416932-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/igar-karpenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/harchavanne-u-shkolah
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya