Пра гэта паведамілі [1] на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі.
23 лістапада адбылася цырымонія ўручэння Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Народнай Рэспублікі Бангладэш у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Камрулам Ахсаном копій даверчых грамат намесніку Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алегу Краўчанку.
У ходзе сустрэчы дыпламаты абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-бангладэшскага супрацоўніцтва ў двухбаковым фармаце і ў рамках міжнародных арганізацый.
Спасылкі
[1] https://www.mfa.gov.by/press/news_mfa/a3e1332abb282566.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/bangladesh
[4] https://zviazda.by/be/tags/daverchyya-gramaty