На працягу года ў ёй пасаджана 52 тысячы маладых дрэў і хмызнякоў. Да 5 снежня плануецца высадзіць яшчэ каля 10 тысяч саджанцаў, паведамляе [1] Мінпрыроды.
Па ініцыятыве міністэрства з 2 кастрычніка ў Беларусі праходзіць месячнік па восеньскай пасадцы дрэў і хмызнякоў у населеных пунктах. Месячнік з’яўляецца часткай глабальнай экалагічнай кампаніі «Уладкуем малую радзіму». Удзел у пасадцы можа прыняць любы ахвотны. Для гэтага дастаткова падаць заяўку па тэлефонах альбо адрасах электроннай пошты, пазначаных на сайтах Мінскага гарадскога і абласных камітэтаў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Добраахвотнікаў забяспечаць пасадачным матэрыялам і інвентаром.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: grodnonews.by
Спасылкі
[1] https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/v-grodnenskoj-oblasti-ozelenenie-regiona-prodlitsja-do-5-dekabrja-3474/
[2] https://zviazda.by/be/tags/azelyanenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc