Старшынёй праўлення Беларускага саюза журналістаў падчас XIV з'езда БСЖ пераабраны палітычны аглядальнік Агенцтва тэленавінаў Белтэлерадыёкампаніі Андрэй Крывашэеў, перадае [1] БелТА.
У працы з'езду прынялі ўдзел дэлегаты, якія прадстаўляюць журналісцкую супольнасць усіх рэгіёнаў краіны, грамадскія і дзяржаўныя дзеячы. На з'ездзе былі паднятыя найбольш актуальныя пытанні развіцця сродкаў масавай інфармацыі. Яго лейтматывам стала тэма «Журналістыка ў эпоху новых медыя, пост-праўды і фэйк-ньюс».
БСЖ — творчая незалежная грамадская арганізацыя, якая аб'ядноўвае работнікаў СМІ, першасныя і абласныя журналісцкія арганізацыі Беларусі. Яна ставіць мэтай ажыццяўленне прынцыпаў свабоды слова і друку, стварэнне неабходных умоў для функцыянавання СМІ ў Беларусі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/predsedatelem-belorusskogo-sojuza-zhurnalistov-pereizbran-andrej-krivosheev-417254-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/smi
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-sayuz-zhurnalistau
[4] https://zviazda.by/be/tags/andrey-kryvasheeu