Дабрачынную акцыю зладзілі для падтрымкі жывёл, якія знаходзяцца ў пункце часовай ператрымкі «Хутар».
Добрую справу зрабілі навучэнцы Навагрудскага аграрнага каледжа. У пярвічнай арганізацыі БРСМ дадзенай навучальнай установы дзейнічае валанцёрскі атрад «Прамень», расказвае газета «Новае жыццё». Дыяпазон работы ўдзельнікаў атрада даволі аб’ёмны — ад прапаганды здаровага ладу жыцця да удзелу ў валанцёрскім руху «Добрае сэрца».
На гэты раз дабрачынную акцыю вырашылі правесці для бадзяжных жывёл і змайстравалі 10 домікаў, якія перадалі ў пункт ператрымкі «Хутар». Усе будкі дастаўлены на месца прызначэння.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Фота novgazeta.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/budka
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyvely
[4] https://zviazda.by/be/tags/valancyorstva