Па меншай меры 21 чалавек загінуў, 17 атрымалі раненні ў выніку выбуху ў горадзе Газні, адміністрацыйным цэнтры аднайменнай правінцыі Афганістана, размешчанай у цэнтральнай частцы краіны. Пра гэта паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на агенцтва Ariana News і кіраўніка мясцовай бальніцы.
Паводле яго даных, усе ахвяры і пацярпелыя — ваенныя афганскай арміі. Паводле папярэдняй інфармацыі, начынены выбухоўкай аўтамабіль выбухнуў побач з базай УС Афганістана. Як паведамляе агенцтва «Сіньхуа», выбуху папярэднічала стральба.
Ні адна з экстрэмісцкіх груповак, якія дзейнічаюць у гэтым рэгіёне Афганістана, да гэтага часу не ўзяла на сябе адказнасць за тое, што адбылося.
Прэв’ю: sm-news.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/10123059
[2] https://zviazda.by/be/tags/afganistan
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[4] https://zviazda.by/be/tags/zaginulyya