Мокры снег і да 6 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 30 лістапада, паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
У бліжэйшыя суткі будзе воблачна, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, месцамі наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да мінус 6 градусаў, днём — ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.
БелТА [2]
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://www.belta.by/society/view/mokryj-sneg-i-do-6-gradusov-moroza-ozhidaetsja-v-belarusi-30-nojabrja-417822-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore