У Брэсце ў двары шматпавярховага дома на вуліцы Карбышава на мужчыну ўпаў электрашчыт, гаворыцца [1] на сайце МНС.
Высветлілася, што, праходзячы міма жылога дома, пацярпелы абапёрся аб металічную скрыню, якая была замацаваны на сцяне, і перакуліў яе на сябе. Электраабсталявання ўсярэдзіне не было.
Работнікі МНС вынялі мужчыну з-пад канструкцыі і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду медыкамі з траўмамі рознай ступені цяжкасці яго даставілі ў бальніцу.
Фота: МНС
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/330070/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/trauma
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyratavalniki