Каля 2,5 тыс. спартсменаў далучыліся да ліку тых, хто падпісаўся пад адкрытым зваротам [1] да грамадскасці беларускіх атлетаў — чэмпіёнаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, сусветных, еўрапейскіх і нацыянальных першынстваў. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ [2] намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Баравуля.
«Па нашых звестках, каля 2,5 тыс. cпартсменаў падпісаліся пад гэтым лістом. Спартсмены вядуць сваю падрыхтоўку да Алімпіяды. Усе мы спадзяемся, што яна адбудзецца ў наступным годзе ў Токіа. Усе думкі скіраваныя на гэта. Чатыры гады работы не павінны прапасці. Таму заклікі аб тым, каб не дапускаць спартсменаў, — гэта само па сабе няправільна. Людзі працуюць, людзі нацэлены. Таму я думаю, што ўсё будзе добра. Будзем рыхтавацца і паспяхова выступім», - адзначыў Аляксандр Баравуля.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/news/20201124/1606215959-sport-zausyody-byu-i-zastaecca-pa-za-palitykay-zvarot-belaruskih-atletau-da
[2] http://www.ctv.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport