Галоўны навагодні персанаж стане прымаць гасцей у сваім доміку ў парку ім. Горкага з 23 снежня. Ён прабудзе там да 7 студзеня, паведамілі [1] агенцтву «Мінск-Навіны» ва ўпраўленні «Гарадскія паркі» УП «Мінскзеленбуд».
У дзень адкрыцця Дзядулю са Снягуркай можна ўбачыць а 12:00, пасля чаго дзверы казачнага жылля будуць адкрыты з 10:30 да 18:30. Выключэнне — 1 студзеня, у святочны дзень ўлюбёнец дзяўчынак і хлапчукоў плануе віншаваць мінчан з 12:00. А з’едзе герой з доўгай белай барадой 7 студзеня ў 15:00.
— Запісацца ў госці да Дзеда Мароза ўжо можна, — падзялілася начальнік сектара культурна-масавай і спартыўнай работы ўпраўлення «Гарадскія паркі» УП «Мінскзеленбуд» Лідзія Вежнавец. — З наступнага тыдня з’явіцца і паштовая скрыня на доміку, куды хлопцы могуць адправіць свае лісты з пажаданнямі.
У святочныя і выходныя дні сустракаць дзятву будзе і ўнучка Дзядулі Мароза. Традыцыйна маленькіх наведвальнікаў чакаюць прывітанне і віншаванне, а таксама салодкі падарунак, які можна атрымаць наўзамен на навагодні верш або песню.
Як распавяла Л. Вежнавец, некаторыя школы і дзіцячыя сады ўжо запісаліся ў госці. Гэта нядзіўна, бо домік за доўгія гады існавання набыў вялікую папулярнасць у жыхароў сталіцы. Дарэчы, кошт наведвання з мінулага года не змяніўся: у святочныя дні — 25 рублёў з сям’і з адным дзіцём, у буднія — 22. Цана для груп разлічваецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей.
Прэв’ю: rebenok.by
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/domik-deda-moroza-v-parke-gorkogo-nachnet-rabotu-23-dekabrya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzed-maroz
[3] https://zviazda.by/be/tags/stalichny-park-imya-gorkaga
[4] https://zviazda.by/be/tags/novy-god