— Двое жыхароў Пінскага раёна вырашылі загадзя падрыхтавацца да дня нараджэння аднаго з іх і выехалі на незаконнае паляванне — расказаў намеснік начальніка Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей МЫЧКО. — Недалёка ад вёскі Ласіцк яны застрэлілі двух казуль еўрапейскіх і лебедзя-шыпуна. Здабычу пакінулі ў імянінніка да раніцы.
Але супрацоўнікі Пінскай міжраённай інспекцыі знайшлі браканьерскія трафеі па следзе. Вызначаная шкода прыродзе і кошт незаконна здабытай прадукцыі. У суме гэта 9 369 рублёў. Такі вось няўдалы дзень нараджэння атрымаўся. А канчатковую ацэнку дзеянням грамадзян дасць суд.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота Брэсцкай абласной інспекцыі
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pinski-rayon
[2] https://zviazda.by/be/tags/brakanery