Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта з 90-годдзем з дня заснавання ўстановы, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што сёння БДТУ па праву з’яўляецца вядучай айчыннай установай вышэйшай адукацыі па падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў для лясной, хімічнай, паліграфічнай і іншых галін.
«Дзякуючы працы некалькіх пакаленняў супрацоўнікаў і выпускнікоў ВНУ створаны перадавыя адукацыйныя і навукова-даследчыя школы, якія вядомыя сваімі высокатэхналагічнымі распрацоўкамі для рэальнага сектара эканомікі і сацыяльнай сферы», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта і надалей будуць рабіць усё магчымае для ўмацавання кадравага і вытворчага патэнцыялу краіны, яе паспяховага інавацыйнага развіцця.
Прэв’ю: edu.gov.by
Спасылкі
[1] http://www.president.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdtu