Адпаведнае рашэнне Мінскага гарвыканкама ўступіць у сілу пасля яго апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі [1] ў тэлеграм-канале «Мінск. Афіцыйна». Тарыф на праезд у гарадскім грамадскім транспарце павялічыцца на 10 кап.
Адна паездка ў аўтобусах, якія працуюць у звычайным рэгулярным паведамленні, а таксама тралейбусах, трамваях і электробусах, абыдзецца пасажырам у 75 капеек. Купля талона ў вадзіцеля — у 80 кап., у аўтобусах-экспрэс — адпаведна 90 і 95 кап.
Жэтон у метро будзе каштаваць 80 кап.
На 15% павысяцца таксама цэны на праязныя дакументы. Тарыф на праезд у прыгарадным транспарце павялічыцца на 1 кап. за 1 км.
Апошні раз кошт праезду ў грамадскім транспарце Мінска даражэў у снежні мінулага года. Тады цана адной паездкі ўзрасла на 5 кап.
Прэв’ю: blizko.by
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@minskiygorispolkom
[2] https://zviazda.by/be/tags/transpart
[3] https://zviazda.by/be/tags/kosht
[4] https://zviazda.by/be/tags/praezd-0