Прысяга ва Узброеных Сілах пройдзе ў прысутнасці родных і блізкіх навабранцаў, але з мерамі засцярогі, гаворыцца [1] ў Telegram-канале Міністэрства абароны краіны.
Новае папаўненне прынясе ваенную прысягу 12 снежня.
У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй Міністэрства абароны інфармуе сваякоў і сяброў навабранцаў, якія плануюць падзяліць ўрачысты момант з вайскоўцамі, аб неабходнасці строга выконваць меры абароны ад распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, а менавіта: выконваць масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыяванне.
Ваеннае ведамства просіць тых, хто не ўпэўнены ў стане свайго здароўя, адкласці візіт у вайсковую часць.
Для тых, хто не зможа асабіста прысутнічаць на цырымоніі, Мінабароны арганізуе анлайн-трансляцыю. Яе правядуць з самага масавага месцы прыняцця прысягі — 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтра ў Пячах.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily-belarusi-0