Маразы да 26 градусаў чакаюцца ў Беларусі 16 студзеня, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды [1].
У суботу будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3-8 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 18-24 градусы марозу, месцамі пры праясненнях - мінус 25-26, па паўднёвым захадзе - мінус 15-17.
Днём будзе 15-20 градусаў ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе - мінус 9-14.
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore