Расія пачынае ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па выхаду з Дамовы па адкрытым небе, паведамляе ТАСС [1] са спасылкай на заяву МЗС Расіі.
«У сувязі з адсутнасцю прагрэсу ў справе ліквідацыі перашкодаў для працягу функцыянавання Дамовы ў новых умовах МЗС Расіі ўпаўнаважаны заявіць пра пачатак унутрыдзяржаўных працэдур па выхаду РФ з Дамовы, — падкрэслілі ў МЗС Расіі. — Па іх завяршэнні адпаведнае апавяшчэнне будзе накіравана дэпазітарыям».
Выхад ЗША з дамовы нанёс ёй сур’ёзны ўрон, парушыўшы баланс інтарэсаў дзяржаў-удзельнікаў і падарваўшы ролю Дамовы як інструмента умацавання даверу і бяспекі, адзначаецца ў заяве МЗС Расіі.
Прэв’ю: factmil.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/politika/10469411
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs-rasii-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya