Праект накіраваны на знаёмства абітурыентаў з будучай прафесіяй і спецыфікай работы журналістаў.
У школу запрашаюцца навучэнцы 9–11 класаў школ, ліцэяў і гімназій з усёй Беларусі. У рамках праграмы навучэнцы пазнаёмяцца з экспертамі медыясферы. Акрамя таго, будучыя студэнты асвояць асновы напісання журналісцкіх матэрыялаў розных жанраў і атрымаюць рэкамендацыі ад выкладчыкаў журфака па публікацыі тэкстаў у СМІ.
Заняткі праходзяць кожную трэцюю суботу месяца на факультэце журналістыкі БДУ (вул. Кальварыйская, 9, аўд. 414). Пачатак а 10:00. Навучанне бясплатнае і працягнецца да мая.
У гэтую суботу, 16 студзеня, маладыя журналісты пазнаёмяцца з загадчыцай кафедры тэлебачання і радыёвяшчання Алесяй Кузьмінавай і дацэнтам кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі Аляксандрам Градзюшкам. Выкладчыкі факультэта раскажуць пра спецыфіку свайго профілю і асабісты прафесійны вопыт.
Па заканчэнні навучання ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат, які стане для іх бонусам пры паступленні на факультэт журналістыкі БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: youtube.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[2] https://zviazda.by/be/tags/shkola-maladoga-zhurnalista
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhurnalistyka