У Мінску выбухнуў цвёрдапаліўны кацёл. Гэта адбылося ўвечары ў панядзелак у прыватным доме ў 3-м Загарадным завулку, паведамляе МНС [1].
У доме жыве сям’я з чатырох чалавек. Яны не пацярпелі. Пакуль яны перабяруцца ў іншы жылы будынак на тым жа ўчастку.
Дакладныя прычыны і абставіны інцыдэнту высвятляюцца. Меркаваная версія — замярзанне сістэмы ацяплення пашыральнага бака натуральнай цыркуляцыі.
На месца здарэння выязджала кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка, інфармуе telegram-канал Мінгарвыканкама [2].
Спасылкі
[1] https://minsk.mchs.gov.by/novosti/335752/
[2] https://t.me/minskiygorispolkom
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne