22, 23 і 24 студзеня Віцебскі абласны краязнаўчы музей прапануе ўзяць удзел у акцыі «BONUS для студэнтаў», прымеркаванай да Дня студэнтаў. Аўтары ідэі завяраюць: няўпэўненыя ў сваіх сілах студэнты на экзамене змогуць атрымаць маленькі бонус пры ацэнцы ведаў.
Каб атрымаць бонус, трэба наведаць любую экспазіцыю, выставу ў будынку ратушы, або наведаць Мастацкі музей, Музей гісторыі прыватнага калекцыяніравання ці Музей-сядзібу І.Я. Рэпіна «Здраўнёва». Чэк аб аплаце трэба прад’явіць выкладчыку, пры аплаце экскурсійнага суправаджэння (9 рублёў) уваходныя квіткі бясплатныя. У якасці «бонуса» можа быць плюс бал на экзамене, залік «аўтаматам».
Афіцыйныя лісты з прапановай аб супрацоўніцтве да Дня студэнта накіравалі ў навучальныя ўстановы.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Прэв’ю: inform.kz
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/studenty
[2] https://zviazda.by/be/tags/sesiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzey
[4] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk