Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 21 студзеня з-за рэзкага пацяплення, паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж), у асобных раёнах па поўначы моцны снег, мокры снег. Днём пераважна па паўночным усходзе чакаюцца мокры снег і дождж. Месцамі, а ў начныя і ранішнія гадзіны ў многіх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, магчымы галалёд. Месцамі чакаецца туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м / с, з парывамі да 14 м / с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 па паўднёвым захадзе да мінус 16 па ўсходзе краіны, днём будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.
БелТА [2]
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://www.belta.by/society/view/oranzhevyj-uroven-opasnosti-objjavlen-v-belarusi-21-janvarja-iz-za-rezkogo-poteplenija-424889-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[4] https://zviazda.by/be/tags/aranzhavy-uzroven-nebyaspeki