Сусветна вядомы майстар Барыс Забораў памёр у Францыі, паведаміў Sputnik.by [1]. Там ён жыў і тварыў доўгія гады пасля эміграцыі з Савецкага Саюза.
Барыс Забораў нарадзіўся ў беларускай сталіцы 16 кастрычніка 1936 году. За плячыма ў яго мастацкае вучылішча ў Мінску і Акадэмія мастацтваў, інстытут імя Рэпіна ў Ленінградзе, інстытут імя Сурыкава ў Маскве. Пры гэтым дыплом майстар атрымаў ужо ў Акадэміі мастацтваў.
Мастак ілюстраваў кнігі Шэкспіра, Пушкіна, Дастаеўскага, Уайльда. Таксама працаваў над стварэннем тэатральных дэкарацый і касцюмаў. Пасля ад’езду з Савецкага Саюза працаваў пераважна ў станковым жывапісе.
Спасылкі
[1] https://sputnik.by/culture/20210121/1046688853/Ushel-iz-zhizni-izvestnyy-belorusskiy-khudozhnik-Boris-Zaborov.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/barys-zaborau
[3] https://zviazda.by/be/tags/pamyor