Беларусь у 2021 годзе распрацуе 8 змяненняў да тэхрэгламентаў ЕАЭС. Гэта прадугледжана планам дзяржаўнай стандартызацыі Беларусі на бягучы год, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе Дзяржстандарту.
У 2021 годзе прадугледжаны работы па 416 тэмах. Сярод іх распрацоўка 8 змяненняў да тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза (Мытнага саюза) на парфумерна-касметычную прадукцыю, маркіроўку харчовай прадукцыі, цацкі, машыны і абсталяванне, змазачныя матэрыялы, упакоўку, абмежаванне прымянення небяспечных рэчываў у вырабах электратэхнікі і радыёэлектронікі. Цяпер у ЕАЭС прынята 49 тэхрэгламентаў, 43 уступілі ў сілу.
Плануецца таксама распрацоўка 310 стандартаў і змяненняў да іх (СТБ, ДАСТ) у розных галінах эканомікі. 234 дзяржаўныя стандарты будуць гарманізаваны з міжнароднымі і еўрапейскімі.
Будуць распрацаваны, перагледжаны і ўнесены змяненні ў 25 арганізацыйна-метадычных і агульнатэхнічных стандартаў і 7 тэхнічных кодэксаў устаноўленай практыкі. Навукова-тэхнічны ўзровень правераць у адносінах да 66 дзяржаўных стандартаў.
60 ДАСТ будуць распрацаваны ў падтрымку тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС на нізкавольтавае абсталяванне, парфумерна-касметычную прадукцыю, электрамагнітную сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў, малочную прадукцыю, абмежаванне прымянення небяспечных рэчываў у вырабах электратэхнікі і радыёэлектронікі.
Запланавана распрацоўка 32 дзяржстандартаў для садзейнічання паступоваму пераходу ад палімернай упакоўкі да экалагічна бяспечнай.
Аб’екты стандартызацыі ў 2021 годзе — трактары і машыны сельскагаспадарчыя, лічыльнікі газу, выключальнікі для электрапрыбораў, апаратура размеркавання і кіравання нізкавольтавая, трансфарматары вымяральныя, матэрыялы для дарожнага будаўніцтва, сродкі проціпажарнай абароны, парфумерна-касметычная прадукцыя, нафтапрадукты вадкія, паліва, малако і малочная прадукцыя, збожжа і прадукты яго перапрацоўкі, каўбаса і каўбасныя вырабы, тэкстыль, скура, абутак, вырабы пратэзна-артапедычныя, трэнажоры стацыянарныя, якасць вады, упакоўка і інш.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/belarus-u-2021-godze-raspratsue-8-zmjanennjau-da-tehreglamentau-eaes-96030-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/eaes
[3] https://zviazda.by/be/tags/tehreglament-eaes