Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Рама Натха Кавінда з нацыянальным святам — Днём Рэспублікі, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«За мінулы няпросты для ўсяго чалавецтва год ваша краіна пацвердзіла статус сусветнага лідара ў галіны фармакалогіі, паказала ўзорнае адзінства нацыі ва ўмовах пандэміі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на абмежаванні ва ўзаемадзеянні, выкліканыя гэтай праблемай, Мінск і Нью-Дэлі працягнулі цесныя адносіны ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.
«Надаю вялікае значэнне паглыбленню і інтэнсіфікацыі двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Спадзяюся таксама на вашу асабістую падтрымку далейшага развіцця беларуска-індыйскіх сувязей», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэв’ю: thelivemirror.com
Спасылкі
[1] http://www.president.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/indyya