Іх выявіла ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці падчас сумеснай праверкі з КДК Магілёўскай вобласці.
— Устаноўлена, што нароўні з афіцыйнай зарплатай работнікам фірмы выплачваліся таксама грошы «ў канвертах», без адлюстравання іх па ўліку прадпрыемства і выплаты падаходнага падатку, — паведаміў падрабязнасці начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін. — Такім чынам, за перыяд з чэрвеня 2016 года да верасня 2020-га больш чым 100 работнікаў фірмы атрымала «ў канвертах» сродкаў на агульную суму звыш мільёна рублёў. Сума нявыплачанага ў бюджэт падаходнага падатку склала больш як 135 тысяч рублёў. Акрамя таго, у дзейнасці прадпрыемства выяўлены факты штучнага драбнення бізнесу і неправамернага выкарыстання ў гэтых мэтах спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. Выручка за зробленую рэкламу размяркоўвалася паміж галаўной фірмай і афіліраваным з ёй камерцыйным прадпрыемствам, фактычнае кіраванне якім ажыццяўляла тая ж самая асоба. Абодва суб'екты гаспадарання былі аб'яднаныя адным кіраўніцтвам, аднымі мэтамі, удзелам ва ўстаўных фондах, работнікамі, дагаворнымі адносінамі і нефармальнымі дамоўленасцямі, якія дазвалялі ствараць бачнасць законнага прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. Шкода дзяржаве за кошт нявыплачанага падатку на дабаўленую вартасць за 2018—2020 гады склала больш за 650 тысяч рублёў.
У мэтах пагашэння нанесенай дзяржаве шкоды на маёмасць прадпрыемства (рэкламныя шчыты, сіці-лайт і іншае) агульным коштам больш чым 200 тысяч рублёў накладзены арышт. З улікам сабраных работнікамі органаў фінансавых расследаванняў матэрыялаў за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ўпраўленнем Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці ў дачыненні да службовых асоб прадпрыемства распачата крымінальная справа.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Прэв’ю: unsplash.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kdk
[4] https://zviazda.by/be/tags/padatki
[5] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstva