Апошнім часам пачасціліся кантакты членаў Савета Рэспублікі з моладдзю ў рэгіёнах краіны. Такія сустрэчы дазваляюць сенатарам лепш і з першых вуснаў пачуць аб тым, што на самай справе хвалюе юнакоў і дзяўчат.
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч ў рамках рабочай паездкі на Гродзеншчыну ў фармаце дыялогавай пляцоўкі правёў сустрэчу з навучэнцамі Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Сенатар і яго суразмоўцы абмяняліся думкамі аб тым, як зацікавіць маладых людзей авалодваць рабочымі спецыяльнасцямі, як увогуле павысіць прэстыж рабочых прафесій.
Напрыклад, у ліцэі і яго філіяле 300 юнакоў і дзяўчат набываюць прафесіі повара, афіцыянта, трактарыста, электрагазазваршчыка і інш. Паспяхова развіваецца таксама навучанне па аграрных спецыяльнасцях. У ліцэі ўкараняецца дыстанцыйная формы навучання і мабільныя тэхналогіі. Тут, па словах старшыні Пастаяннай камісіі, робяць тое, што не ўмеюць іншыя, і ператвараюць свае дасягненні ў выдатныя рэчы.
У ходзе размовы парламентарый адзначыў, што цікавасць да рабочых прафесій трэба прывіваць яшчэ з дзіцячага садка, а ўжо ў школе ствараць належныя ўмовы для іх авалодваннем. Кожны павінен засвоіць хаця бы адну рабочую прафесію, бо ў жыцці, так ці інакш, яна абавязкова спатрэбіцца, сказаў Віктар Лісковіч.
Леанід ТУГАРЫН
Фота sovrep.gov.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/leanid-tugaryn
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/viktar-liskovich
[5] https://zviazda.by/be/tags/prafaryentacyya