Імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё» праіндэксаваныя ў Мінску. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама ад 12 лютага 2021 года № 432 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, інфармуе БЕЛТА [1].
Індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго коштам на 31 снежня 1991 года для індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» устаноўлены ў памеры 25,617 (да гэтага — 25,008).
Гаворка ідзе пра выкарыстанне грамадзянамі і членамі іх сем’яў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, для выплаты паявога ўзносу ў жыллёвым або жыллёва-будаўнічым кааператыве, фінансавання індывідуальнага або калектыўнага жыллёвага будаўніцтва, рэканструкцыі аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, долевага ўдзелу ў жыллёвым будаўніцтве, набыцця жылля шляхам куплі, а таксама для пагашэння запазычанасці па крэдытах банкаў (уключаючы выплату працэнтаў за карыстанне імі) і пазыках юрыдычных асоб, узятых i выкарыстаных на ўказаныя мэты.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Прэв’ю: aif.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/cheki-zhilje-proindeksirovali-v-minske-429886-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/cheki