У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры ідуць рэпетыцыі спектакля «Блытаніна» па аднайменнай п’есе беларускага драматурга Аляксея Макейчыка, паведамляе [1] сайт тэатра.
Жанр новай пастаноўкі — іранічная драма. Глядач стане сведкам таго, што адбываецца ў кабінеце псіхолага. «Жанчына і мужчына. Псіхолаг і кліент. Праўда, па меры развіцця падзей мы перастаем разумець, хто з іх мае патрэбу ў псіхалагічнай дапамогі, а хто яе аказвае. Адбываецца тая самая блытаніна, як дзіцячая гульня — у галовах, падзеях, пачуццях, жаданнях. Разблытваючы адзін вузел, завязваеш два новых. І так да бясконцасці», — распавяла дырэктар тэатра Алена Мостовенко.
Новы спектакль — пра вечны пошук шчасця, якое ўвесь час выслізгвае.
Над пастаноўкай працуе рэжысёр Дзяніс Фёдараў. У спектаклі занятыя акцёры Павел Канёк, Ірына Шапяцько.
Прэм’ерныя паказы запланаваны на 25, 26, 27 сакавіка.
Спасылкі
[1] http://www.moltheatre.by/news/gotovitsya-premera-2.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomelski-garadski-moladzevy-teatr
[3] https://zviazda.by/be/tags/premera
[4] https://zviazda.by/be/tags/spektakl