Брэсцкі абласны краязнаўчы музей у сакавіку пачынае праект «Узнагарода ў гісторыі, гісторыя ва ўзнагародзе», паведамілі [1] ў музеі.
«Праект прадугледжвае знаёмства шырокай грамадскасці з дзяржаўнымі ўзнагародамі. Будуць прадстаўлены ордэны, ордэнскія знакі розных еўрапейскіх дзяржаў і, па магчымасці, пацвярджальныя дакументы да іх. У зборы музея захоўваюцца вышэйшыя ўзнагароды, якія з’яўляюцца сапраўднымі рэліквіямі. Будуць паказаны таксама ордэны, звязаныя з важнейшымі гістарычнымі падзеямі і канкрэтнымі з’явамі развіцця грамадства», — расказалі ў музеі.
Для прэзентацыі адабраны шэсць прадметаў. Гэтыя рэчы ўяўляюць вялікую гісторыка-культурную і мемарыяльную каштоўнасць, выкананы з каштоўных металаў і дэкарыраваны з выкарыстаннем розных тэхнік ювелірнага мастацтва.
Убачыць новую рэліквію можна раз у два месяцы. Экспанавацца ўзнагароды будуць на працягу дзесяці дзён. Праект разлічаны да канца гэтага года. Першае мерапрыемства з цыкла намечана на 4 сакавіка. Публіцы пакажуць і раскажуць аб ордэне «Мацярынская слава» І, ІІ, ІІІ ступені.
Адзначаецца таксама, што жадаючыя змогуць перадаць у абласны краязнаўчы музей нагрудныя знакі і значкі, медалі і знакі аб заканчэнні сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, якія ў іх захоўваюцца.
БелТА [2]
Спасылкі
[1] https://brokm.by/news/706-pervoe-meropriyatie-proekta-nagrada-v-istorii-istoriya-v-nagrade.html
[2] https://blr.belta.by/culture/view/brestski-ablasny-krajaznauchy-muzej-pakazha-redkija-dzjarzhuznagarody-97164-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/brescki-ablasny-krayaznauchy-muzey
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhaunyya-uznagarody
[5] https://zviazda.by/be/tags/muzey