Пра гэта паведамілі [1] на сайце пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
Згодна з данымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, па выніках 2020 года Кітай стаў другім гандлёвым партнёрам Беларусі пасля Расіі.
Тавараабарот Беларусі і Кітая склаў $4,6 млрд, перасягнуўшы паказчык 2019 года на $0,8 млн. Экспарт беларускай прадукцыі павялічыўся на 9,4 працэнта ($776,9 млн), імпарт скараціўся на 1,7 працэнта ($3,84 млрд). Гандлёвае сальда склалася на карысць Кітая, пры гэтым разрыў скараціўся на 4,1 працэнта.
У пасольстве лічаць, што драйверам беларускага экспарту ў КНР стала прадукцыя сельскай гаспадаркі і дрэваапрацоўкі, пастаўкі якой павялічыліся ў два разы. У Кітаі цяпер акрэдытаваны 105 беларускіх вытворцаў сельгаспрадукцыі.
Нягледзячы на запаволенне дзелавой актыўнасці ў свеце ў перыяд пандэміі каранавіруснай інфекцыі, Беларусь і Кітай стабілізавалі дынаміку двухбаковага знешнегандлёвага абароту, забяспечыўшы апераджальны рост продажаў беларускай прадукцыі на высокаканкурэнтным кітайскім рынку.
Прэв’ю: soyuz.by
Спасылкі
[1] https://china.mfa.gov.by/ru/embassy/news/c603710a55ba783e.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/tavaraabarot
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus