Асноўныя знешнепалітычныя намаганні Беларусі ў 2020 годзе былі накіраваныя ў першую чаргу на абарону і ўмацаванне нацыянальнага суверэнітэту. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння на пасяджэнні калегіі МЗС па выніках працы органаў дыпламатычнай службы за 2020 год, удзел у якім прыняў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе [1] БелТА.
«У няпростых умовах асноўныя знешнепалітычныя намаганні Беларусі ў 2020 годзе былі накіраваныя ў першую чаргу на абарону і ўмацаванне нацыянальнага суверэнітэту, на тое, каб Беларусь, калі выкарыстоўваць тэрміналогію вядомага амерыканскага палітолага, не стала разменнай фігурай на геапалітычнай шахматнай дошцы», — падкрэсліў Уладзімір Макей.
Пры гэтым у фокусе ўвагі МЗС знаходзіліся пытанні забеспячэння шматвектарнага ўзаемадзеяння і спрыяльных умоў для рэалізацыі знешнеэканамічных інтарэсаў краіны, садзейнічання развіццю інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы, перш за ўсё ў рамках беларускага старшынства ў ЕАЭС, прасоўвання аб’яднальных беларускіх ініцыятыў на міжнароднай арэне.
«Важнымі напрамкамі стала работа па прыцягненню міжнароднай тэхнічнай і замежнай бязвыплатнай дапамогі, прызначанай для ўмацавання магчымасцяў медыцынскіх устаноў Беларусі ў барацьбе з пандэміяй, і аказанне садзейнічання беларускім грамадзянам, якія трапілі ў складаную сітуацыю за мяжой», — звярнуў увагу кіраўнік МЗС.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/makej-vneshnepoliticheskie-usilija-belarusi-v-2020-godu-byli-napravleny-na-zaschitu-i-ukreplenie-430211-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[3] https://zviazda.by/be/tags/mzs