«Прэс-сакратар эрмітажных катоў» — памочнік дырэктара музея Марыя Халтунен назвала суму, якая дастанецца эрмітажным катам ад французскага мецэната, паведамілі [1] ў анлайн-выданні «Фонтанка-ру».
Паводле яе слоў, пасля завяршэння ўсіх афіцыйных працэдур і выплаты падаткаў «спадчыннікі» атрымаюць грошы да канца вясны. І гэта будзе каля 3 000 еўра.
Выдаткаваць сродкі плануецца на рамонт і пашырэнне жылля эрмітажных катоў у падвале музея. Магчыма, у памяць пра ахвярадаўцу будзе ўстаноўлена мемарыяльная шыльда.
Спасылкі
[1] https://www.fontanka.ru/2021/02/25/69783692/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ermitazh
[3] https://zviazda.by/be/tags/ermitazhnyya-katy
[4] https://zviazda.by/be/tags/katy