У Наваполацку выратавальнікі ліквідавалі пажар на рынку «Дзісна» ААТ «Наваполацкбыт», паведамляе МНС [1].
Паведамленне пра пажар на гандлёвым аб’екце па вуліцы Блахіна паступіла 28 лютага ў 23.59. Было задымленне ў будынку крытага рынку. Да прыезду ратавальнікаў ліквідаваць узгаранне ў гандлёвым павільёне з дапамогай вогнетушыцеляў спрабаваў вартаўнік, аднак самастойна справіцца у яго не атрымалася. Мужчына пакінуў падпалены аб’ект. Ён не пацярпеў.
Пашкоджана восем гандлёвых павільёнаў, у чатырох з іх згарэла маёмасць і гандлёвае абсталяванне.
Праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Спасылкі
[1] http://www.mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/navapolack
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar