У ЗША прайшла 78-я цырымонія ўручэння прэміі «Залаты глобус», паведамляе [1] Белта са спасылкай на Usatoday [2].
У намінацыі «Лепшы драматычны фільм» перамагла карціна Хлоі Чжао «Зямля качэўнікаў».
Узнагароды ў намінацыі «Лепшая жаночая роля ў драме» ўдастоіўся Андру Дэй за фільм «Злучаныя Штаты супраць Білі Холідэй».
Лепшым драматычным акцёрам пасмяротна прызналі Чедвика Боузмана за працу ў фільме «Ма Рэйні: Маці блюзу».
Лепшай камедыяй стаў «Борат 2» Джэйсана Уолінэра.
Лепшым рэжысёрам прызналі Хлоі Чжао «Зямля качэўнікаў».
У намінацыях за ролі другога плана перамаглі Дэніэл Калуя і Джодзі Фостэр.
Лепшым фільмам на замежнай мове стала карціна амерыканскага рэжысёра карэйскага паходжання Лі Айзека Чуна «Мінарі», а лепшым анімацыйным фільмам — «Душа».
«Залаты глобус» уручаюць штогод з 1944 года больш чым у 20 катэгорыях.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/kaleidoscope/view/v-ssha-vruchili-premiju-zolotoj-globus-430692-2021/
[2] https://www.usatoday.com
[3] https://zviazda.by/be/tags/zalaty-globus
[4] https://zviazda.by/be/tags/premiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kinapremiya